Skip to Primary Navigation Skip to Site Navigation Skip to Main Content
 Our Company Picture

Наша кампанія


3М з’яўляецца кампаніяй з разнастайнымі тэхналогіямі, якая прапоноўвае кліентам інавацыйныя прадукты і паслугі. Кожны з сямі напрамкаў нашай прадукцыі здабыў сабе пазіцыі лідэра на сусветным рынку.

Postal Address

3M Belarus Representation Office
220007 Minsk, Belarus
Mogilevskaya str 18, office 4

Тэл.

+375 17 210 41 85

Факс

+375 17 210 41 87

Мы заснавалі прадстаўніцтва ў Мінску ў 1994 годзе.

3М разраслася, дзякуючы даследаванням і распрацоўкам у сферы інавацыйных тэхналогій і прадуктаў. Па ўсяму свету мы прымаем на працу і прапануем кар’ерны рост супрацоўнікам, у якіх ёсць веды і здольнасці вырашаць праблемы, якія існуюць сёння і будуць узнікаць у будучым па меры ўзнікнення новых магчымасцей і рынкаў.

Напэўна, Вас здзівяць межы нашых тэхналогій, інавацый і сфер інтарэсаў. Мы працуем з пакупнікамі ў разнастайных напрамках:

  • Аўтамабільная прамысловасць і аўтарэмонт
    (абразіўныя матэрыялы, клейкія стужкі Scotch™ прамысловага прызначэння, сістэмы для афарбоўкі і паліроўкі)
  • Ахова здароўя
    (аб’ядноўвае медыцынскую і стаматалагічную прадукцыю, уключаючы расходныя матэрыялы для медыцынскіх устаноў і арганізацый і матэрыялы для стаматалогіі і артаданціі, уключаючы мясцовы анэстэцік Ubestesin™ )
  • Вытворчасць і прамысловасць
    (абразіўныя матэрыялы, клейкія стужкі, фільтруючыя сістэмы, адгезівы, упаковачны матэрыял)
  • Сродкі індывідуальнай бяспекиi
    (рэспіратары, фільтры, бірушы, малярныя камбінезоны, зварачныя шчыткі)
  • Тавары для хатняй гаспадаркі і офіса
    (Блакноты для запісаў і самаклейкія закладкі Post-it®, клейкія стужкі Scotch®, мультымедыйныя праектары і інтэрактыўныя дошкі. Тавары для прыбірання памяшканняў – губкі і сурвэткі Scotch-brite™)
  • Бяспека дарожнага руху
    ( святлоадбівальная прадукцыя Scotchlite™)
Прагляд карапаратыўнай інфармацыі ў